Традыцыйныя рамёствы ў Беларусі

У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў,

многія з якіх існуюць і цяпер.

Ткацтва

Ткацтва – гэта найстаражытнае рамяство, гісторыя якога пачынаецца з перыяду першабытнаабшчыннага ладу і суправаджае чалавецтва на ўсіх этапах развіцця. Папярэднічала ткацтву пляценне, дзе людзі выкарыстоўвалі траву, трыснёг, ліяны, палоскі скуры і жылы жывёл.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў.

Абавязковым элементам адзення быў рознакаляровы, звычайна чырвона-зялёна-белага арнаменту, пояс – тканы, плецены ці вязаны, з кутасамі, махрамі або пампонамі. Прасцейшы спосаб ткацтва – ткацтва на дошчачках.                   Мы тчом паясы на 4-20 дошчачках (невялікія драўляныя квадратныя пласцінкі з чатырма адтулінамі на вуглах) у залежнасці ад шырыні пояса.У кожную адтуліну дошчачак, зложаных адна да адной, працягваем ніткі і замацоўваем іх. Аснова падзяляецца на два слаі, утвараючы зеў для ўтку (паварочваючы дошчачкі на 90°, ніткі асновы мяняем). Узор атрымліваеццца ў залежнасці ад чаргавання каляровых нітак асновы, ад спосабу праборкі нітак у дошчачкі, а таксама ад павароту дошчачак у час ткання (іх можна паварочваць усе разам і ўразнабой, мяняючы напрамак павароту

Асаблівае месца ў пасагу займае ручнік. На Беларусі ручнікі вядомы з глыбокай старажытнасці, з часоў з’яўлення ткацтва.

Ручнік – рэч глыбока сімвалічная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяй і асацыяцый.

Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з богам, яго родам, продкамі.

Сваёй прысутнасцю ў хатнім чырвоным куце ці ў царкве на абразах, на прыдарожным ці надмагільным крыжы ручнік адзначае тую прастору, у якой чалавек праз словы малітвы здольны ўзняцца да спасціжэння складаных сувязей з Сусветам.

Ручнік адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва.

Загадкавымі знакамі арнаменту, магічнай абрадавай сілай і хвалюючай вобразнай мовай мастацтва тканыя вырабы працягваюць прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мінуўшчыны і будучыні.

Для ручнікоў вёскі Паставічы характэрна паласатасць агульнай кампазіцыі, дакладная разбудова ромба-геаметрычнай арнаментыкі, насычанасць чырвані і нават яе некаторая перавага ў суадносінах з белым колерам ручніковых тканін.

Адным з галоўных прадметаў пасагу была посцілка.  На малюнку прадстаўлены сучасны выраб народнага майстра Таццяны  Міхалькевіч. Выраблена посцілка з бавоўны і шэрсці тэхнікай чатырохнітовага ткацтва.

Тканне або вышыванне – гімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага, няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хвала ўмелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы нашай сялянкі.

Мы працягваем захапляцца непаўторнай прыгажосцю кожнага ручніка, вышытага дывана, расшытага народнага адзення. Таму нельга сказаць, што майстэрства гэта адыходзіць у нябыт. Яно было і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення, матываў і вобразаў, таму вывучэнне і прымяненне традыцыйных народных заняткаў становіцца для нас ўсё больш актуальным

alt

 

 Ганчарная справа

 

Мастацтва гліны і агню – такое азначэнне ужываюць у размове пра кераміку, вырабы з гліны. У беларускім народным побыце гэта быў галоўным чынам розны гаспадарчы посуд, выраб якога называлі ганчарствам, а майстроў ганчарамі.

Цікава назіраць за работай ганчара. Камяк гліны ён мацуе на ганчарнае кола, затым раскручвае яго нагой, а рукамі фармуе патрэбны выраб. Некалькі сотняў падсохлых пасудзін закладваюцца у ганчарны горн-печ з цэглы. Там разводзіцца моцны агонь ў якім вырабы напальваюцца амаль да бяла. Пасля абпалу яны становяцца моцнымі і ужо не размакаюць ад вады.

Калісьці з гліны рабілі і самы розны посуд у якім трымалі прадукты, падавалі ежу на стол, насілі абед у поле. Згадаем асобныя віды ганчарных вырабаў, іх практычнае скарыстанне. Гаршкі для гатавання ежы у печы мелі найбольшае пашырэнне у побыце. Формы іх амаль шарападобныя крыху завужаныя да дна, каб лепш награвалася на агні. Два невялікія злепленыя разам гаршчочкі з дужкай-ручкай пасярэдзіне ўтваралі спарыш, альбо парнікдвайнік, ад слова два, пара. У адзін гаршчок налівалі суп, у другі клалі кашу і неслі абед жнеям, ці касцам.

Изображение
Ганчарны посуд. 1970-я гады.Мір. Карэліцкі раён

Прыгажосцю вызначаецца залацісты колер паверхні, які яшчэ выразней выдзяляецца пад шклопадобнай палівай. Часам посуд аздаблялі роспісам у выглядзе паяскоў, зігзагаў, раслінных парасткаў. Разнастайны мастацкі эфект набываў посуд і ад абпалу. Напрыклад, надта каларытна выглядае гартаваны, ці рабы, абварны посуд. Напаленыя у горне вырабы загартоўваліся у карыце, з рэдка разведзенай мукой. Посуд станавіўся моцным пры гэтым пакрываўся маляўнічымі чорна-карычневымі плямамі.

Характэрнае аблічча мае і чорна-глянцаваная кераміка. Яе абпальвалі ў наглуха закрытым горне без доступу кіслароду. У выніку пэўных хімічных рэакцый у гліне вырабы набывалі матавы чорны ці сіняваты колер. Калі ж перад абпалам ганчар каменчыкам наводзіў на паверхні посуду разнастайныя узоры, яны станавіліся бліскучыя, нібыта металічныя.

Асобныя, найбольш умелыя майстры выраблялі арыгінальныя фігурныя сасуды у выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў, што уяўляюць сабой своеасаблівую народную скульптуру. Такія сасуды былі арыгінальнай аздобай інтэр’ера. Іх беражліва захоўваюць як сямейную каштоўнасць. Часамі іх вырабляюць і сучасныя майстры – ганчары, як, напрыклад, Міхаіл Звярко з Івянца Валожынскага раёна.

Цікавы раздзел народнага мастацтва гліняная цацка. Яшчэ не так даўно на рынку, дзе ганчары прадавалі свой посуд можна было бачыць цэлыя россыпы маленькіх гліняных цацак-свістулек, фігурак людзей, коней, качак, пеўнікаў, баранчыкаў. Гэта была танная і  даступная забаўка для дзяцей, якая адначасова развівала іх фантазію, будзіла уяўленне, выхоўвала мастацкі густ.

Звярніце увагу на мастацкія якасці глінянай цацкі з яе надзвычайнай абагульненасцю і кампактнасцю форм. Добры майстар мог бы вылепіць фігурку чалавека, ці жывёлы з усімі драбніцамі, але гліна не метал, не косць, не дрэва. Дай дзіцяці гліняную цацку, дзе ўсё вылеплена як з натуры і пасыплюцца ад яе ручкі, ножкі, а ў традыцыйных цацках усё кампактна, згладжана, ніякіх лішніх, крохкіх дэталей.

Але пры такой гранічнай абагульненасці формаў вобразнасць ніколькі не траціцца, яна падкрэсліваецца адной-дзвумя галоўнымі дэталямі. Закручаны абаранкам хвосцік у сабачкі, крутыя рожкі у барана, горда выгнутая шыя у каня.

Сёння дзецям хапае самых розных цацак прамысловай вытворчасці, аднак гліняныя цацкі лепяць і цяпер. Праўда, не дзеля забавы, а як мастацкія творы – арыгінальныя ўпрыгожанні інтэр’ера, непаўторныя сувеніры. Як вось гэтыя цацкі Міхася Ржавуцкага з вёскі Неманіца Барысаўскага раёна, якія карыстаюцца шырокім попытам у аматараў мастацтва.

Изображение
М. Ржавуцкі. Цацкі. 1986. Неманіца. Барысаўскі раён

 

Саломапляценне

Найбольш распаўсюджаным заняткам жыхароў Беларусі было будаўніцтва (цяслярства), паколькі ўвесь час мелася патрэба ў будаўніцтве жылых і гаспадарчых пабудоў. Існавалі таксама прафесійныя цесляры, якія ўзводзілі масты, плаціны, млыны, цэрквы і г.д. Сталяры рабілі наступныя працы: усталёўка дзвярэй, аконных рам, выраб мэблі, хатняга начыння, сельскагаспадарчы інвентар, транспартныя сродкі.
Шырока распаўсюджана было таксама бандарнае рамяство, якое пераважала ў форме саматужнага промыслу. Посуд з дубовай, хваёвай, яловай, асінавай клёпкі шырока ўжываўся ў хатнім побыце беларусаў і вырабляўся пераважна для патрэб мясцовага рынку.
Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі быў развіты мукамольны промысел. Асабліва шырока ён стаў распаўсюджвацца ў XV-XVI стагоддзях, што было звязана з пранікненнем на беларускія землі заходнееўрапейскага вынаходства ветракоў галандскага і нямецкага тыпаў. Акрамя гэтага, у Беларусі выкарыстоўваліся традыцыйныя вадзяныя млыны і млыны з конскай (валовай) цягай. Існавалі падобныя млыны ў асноўным пры буйных гаспадарках і былі практычна недаступныя асноўнай масе сялянства. Беларускія сяляне для памолу збожжа выкарыстоўвалі жорны ручной працы ці ручныя і нажныя ступы.