Гімн Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 Словы і музыка І. Войцік

З’ядналіся мы ў сям’ю прафсаюзаў

І будзем змагацца за лес беларусаў,

За светлую веру ў заўтрашні дзень,

За радасць, за шчасце і мір для людзей.

Прафсаюзы – дзень  за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы – добра  ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

Няхай ты вучоны, настаўнік, рабочы

У цесным саюзе быць кожны з нас хоча,

Каб разам у працы дастатак здабыць,

У дружбе і згодзе заўседы нам жыць.

Прафсаюзы – дзень  за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы – добра  ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.

Радзіме аддана служыць мы клянемся!

І з нашага курса павек не саб’емся.

З народам сваім у страі прафсаюз

Ідзе мірным шляхам, каб жыў беларус.

Прафсаюзы – дзень  за днем цясней рады!

Мы за шчасце Беларусі назаўжды!

Прафсаюзы – добра  ведае народ:

Толькі ў працы багацець нам з года ў год.