Сення выхаванцы знаёміліся з беларускімі словамі «праца» і «грошы».
Падчас займальных заняткаў дзеці даведаліся пра значэнне гэтых слоў, вучыліся правільна іх вымаўляць і выкарыстоўваць у штодзённым маўленні. Разам з выхавальнiкам разважалі пра розныя прафесіі, важнасць працы ў жыцці чалавека, а таксама пра тое, для чаго патрэбны грошы і як трэба ставіцца да іх.
Праз гульні, гутаркі і цікавыя заданні выхаванцы папаўнялі свой слоўнікавы запас, развівалі маўленне і замацоўвалі веды пра родную беларускую мову.
Кожнае новае слова — гэта яшчэ адзін маленькі крок да любові і павагі да роднай мовы!


