Скарбонка роднага слова-05.11.2026

Сёння выхаванцы старэйшай групы №8 пазнаёміліся са словамі “Багацце”, “Кошт”, “Дабрабыт”.

Багацце – гэта ўсё тое каштоўнае, што можна памацаць рукамі (грошы, рэчы, прырода), і тое, што робіць чалавека шчаслівым (здароўе, сябры, веды), – а менавіта ў гэтым і заключаецца сапраўднае багацце. Па-руску: богатство

Кошт – гэта выражаная ў грашах вартасць чаго-небудзь, або велічыня затрат на што-небудзь. Кошт гадзінніка. Кошт працы. Па-руску:  стоимость

Дабрабыт – гэта дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Па-руску: благосостояние