«21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы»

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова – самая старажтная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Тэматычны дзень у нашым дзіцячым садзе прайшоу пад дэвізам “Размаўляй
са мной па-беларуску”!
Былi праведзены:
-тэматычныя заняткі на беларускай мове “Родная мова”,
-беларускія гульні,
-паэтычныя падарожжы,
-забавы “У госці да казкі”,

-арганізавана кніжная выстава (дзіцячая літаратура беларускіх пісьменнікаў),
Для бацькоў была праведзена акцыя “Маё любімае слова па-беларуску” (дзе бацькі пісалі на кветках-васільках любімае слова на роднай мове.

Утульная беларуская хатка дзіцячага сада шчыра вітала свіх маленькіх гасцей. Наведваючы міні-музей, дзеці апынуліся ў сялянскай хаце. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі прыбрацца ў хаце, накрыць на стол і закалыхаць у люльцы малога. Усе гэта дапамагае замацаваць веды дзяцей аб беларускім быце.

Сенняшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 6 г. Смалявiчы «Вяселка» накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

Маленькімі крокамі да вялікай мэты –

знаць і карыстацца роднай мовай!